"Вы сапраўдныя нашчадкі пераможцаў". Выступление Лукашенко на торжественном собрании ко Дню Независимости Беларуси
Выступление Президента Беларуси Александра Лукашенко на торжественном собрании ко Дню Независимости Беларуси.
Паважаныя суайчыннікі, дарагія ветэраны!
Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Свяшчэнная для беларусаў дата 3 ліпеня - гэта нацыянальны сімвал народнага адзінства і перамогі ў барацьбе за сваю свабоду. Перамогі, якая стала вянцом усіх здзяйсненняў шматвяковай гісторыі роднай зямлі.
Зямлі, на якой дванаццаць стагоддзяў таму нашы далёкія продкі пабудавалі першыя гарады і цэрквы.
У старажытнасці ў беларускага народа было многа імёнаў - крывічы, дрыгавічы, радзімічы, але іх аб'ядноўвалі: адна вера - у праўду і справядлівасць; адно імкненне - берагчы традыцыі і абараняць свае дамы, сем'і; адна любоў да Радзімы - кавалачка зямлі, дзе беларусы нарадзіліся і сталі народам.
Мы беражліва адносімся да гістарычнай памяці кожнай эпохі, падзеі якой фарміравалі духоўную аснову нацыі, гартавалі волю і характар беларусаў.
Ганарымся летапісам Полацкага княства - аднаго з трох дзяржаваўтваральных цэнтраў Старажытнай Русі. Імёны нашых суайчыннікаў, якія нарадзіліся на гэтай святой зямлі Рагнеды, - Усяслава Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага - назаўсёды ўпісаны ў гісторыю ўсходнеславянскага сярэднявечча.
Нам важна памятаць, што менавіта на аснове беларускага этнасу стварылася ўнікальнае для свайго часу дзяржаўнае аб'яднанне - Вялікае Княства Літоўскае (гэта была першая беларуская дзяржава). Што ў гэтым абарончым саюзе з прыбалтыйскімі плямёнамі славяне навучылі іх грамаце, пазнаёмілі з філасофіяй хрысціянства.
Мы захапляемся духоўнай сілай і мужнасцю нашых суайчыннікаў, якія змаглі захаваць сваю мову, культуру і веру на працягу стагоддзяў татальнай паланізацыі. У
Читать на newsgomel.by