Назіраючы за валтузнёй вакол каронавірусу, прыходжу да сумнай высновы. Беларусь прамаруджвае з прыняццем мер па прычыне ўхілістай, баязлівай пазіцыі ўладу маючых: усе, каму належыць рэагаваць і прымаць меры “па пратаколу”, хаваюць галаву ў пясок.
Ды калі схаваеш галаву, церпіць дупа.З самага пачатку, яшчэ пры насоўванні навалы, прэзідэнту далі непраўдзівую інфармацыю, якая была тут жа растыражавана ў СМІ: што новы, невядомы раней вірус не страшней за шматлікія “сезонныя” прастуды або грыпы, таму